Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшла кніга Алега Трусава "Невядомая нам краіна"

2013.08.02 0

Зусім нядаўна, у канцы ліпеня, выйшла чарговая кніга Алега Трусава "Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах", прымеркаваная да VI-га З'езда беларусаў свету. Аўтар выказвае падзяку МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", персанальна старшыні Рады "ЗБС", Ніне Шыдлоўскай, а таксама кіраўніку Дабрачыннага фонду "Этнічны голас Амерыкі" (ЗША) Ірэне Калядзе-Смірновай, чыя дапамога зрабіла магчымым выданне гэтай кнігі.

Выданне зроблена на беларускай і на англійскай мовах, пры гэтым варта адзначыць, што англамоўная версія мае шматлікія каментары і тлумачэнні, што дазволіць замежнаму чытачу паглыбіцца ў наша гістарычнае і геапалітычнае становішча.

Набыць гэтую кнігу можна ў "Акадэмкнізе", а атрымаць аўтограф і паслухаць цікавы аповед пра напісанне кнігі, яе ўнікальнасць і цікавосткі можна будзе ў верасні ў сядзібе ТБМ (сачыце за нашым раскладам).

Прыемнага чытання!


← вярнуцца ў навіны