Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Лідская гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Першыя Лідскія чытанні да 150-х угодкаў паўстання 1863 года

2013.06.13 0

 Першыя Лідскія чытанні, прысвечаныя 150-м угодкам паўстання 1863 года, прайшлі 6 чэрвеня ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

На чытаннях прагучала восем дакладаў. З асобнымі эпізодамі паўстання пазнаёміў прысутных Леанід Лаўрэш (Ліда). Пра біяграфіі паўстанцаў распавядалі Надзея Крапівіна (Ваверка, “Біяграфія ксендза Раймунда Зямацкага), Лілея Шавяла (Ліда, “Баляслаў Колышка - двойчы павешаны”), Уладзімір Руль (Нача, “Сям’я Нарбутаў у паўстанні”).

Пра мемарыялізацыю паўстання на Лідчыне расказаў Станіслаў Суднік (Ліда). Бібліяграфію паўстання акрэсліла Тарэза Толкун (Ліда), пра экспанаты Лідскага музея, звя-заныя з паўстаннем паведамі-ла Наталля Валынец (Ліда). Пра паўстанне на Гарадзенш-чыне далажыў Іван Буднік (Гародня). Ён жа прэзентаваў і сваю кнігу “Да падзеяў паўстання 1863-64 гадоў на Гара-дзеншчыне”, якая зусім нядаўна выйшла ў выдавецтве ЮрСаПрынт. У кнізе акрамя іншага распавядаецца, як гарадзенцы ўступалі ў аддзелы Людвіка Нарбута, вайсковага начальніка Лідскага павету, як спрабавалі з’ехаць на цягніку да станцыі Парэчча, каб далучыцца да Л. Нарбута.

Дарэчы, выдатны партрэт Людвіка Нарбута, намаляваны Міхаілам Меранковым па замове Лідскага музея ў канцы 80-х гадоў 20-га стагоддзя, як бы асвячаў чытанні, ствараў гістарызм атмасферы.

З фондаў музея былі выстаўлены і два медалі, якія ўручаліся ўдзельнікам задушэння паўстання. Уладзімір Руль прадставіў арыгінал кнігі Ўладзі-слава Карбоўскага “Ludwik Narbut. Zyciorys wodza w po-wstaniu styczniowym na Litwie”, выдадзеную 76-м Лідскім палком пяхоты імя Людвіка На-рбута ў 1933-35 гг. Полк дыслакаваўся тады ў Гародні.

Чытанні праводзіліся Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы і Лідскай гарадской арганізацыя ТБМ імя Францішка Скарыны. Па выніках чытанняў будзе выдадзены зборнік.

Яраслаў Грынкевіч


← вярнуцца ў навіны