Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Актуальныя лекцыі па фальклоры

2013.06.05 0

Па запрашэнні вучонага сакратара Інстытута беларускай гісторыі і культуры А.Я. Тараса на сядзібе БНФ дзве лекцыі па фальклоры прачытала першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

Першая з іх адбылася 24 красавіка. Падчас лекцыі былі абмеркаваны актуальныя пытанні, датычныя тэрміналогіі, а таксама адносін да аўтэнтыкі і постфальклору. Слухачы маглі выказаць сваё меркаванне адносна ўспрымання фальклору і яго месца ў жыцці сучаснага грамадства.

Другая лекцыя (прайшла 29 траўня) была прысвечана пытанню ўласна беларускага фальклору.

Гаворка вялася пра жанры беларускага фальклору (песні, абрады, прыказкі і прымаўкі), а таксама пра іх сэнсавае напаўненне, філасафічнасць. Прысутныя задавалі пытанні, абмяняліся сваім асабістым досведам удзелу ў некаторых абрадах, выказалі занепакоенасць адносна вывучэння традыцыйнай беларускай культуры (фальклору, найперш) у сістэме школьнага навучання нашай краіны.


← вярнуцца ў навіны