Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем у летнюю гістарычную школу

2013.05.25 0

З чэрвеня па жнівень у сядзібе ТБМ у межах кампаніі “Будзьма” пачынае працаваць летняя гістарычная школа “Гісторыя на вакацыях” пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава.

На занятках можна будзе пабачыць і абмеркаваць гістарычныя фільмы, знятыя і паказаныя на БелСАце, будзе праводзіцца гістарычная віктарына, пераможцы якой атрымаюць цікавыя прызы.

Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.

Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.

У чэрвені заняткі адбудуцца:

3 чэрвеня (панядзелак),
17 чэрвеня (панядзелак),
21 чэрвеня (пятніца),
28 чэрвеня (пятніца).

Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13. Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны