Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Ён ствараў беларускі тэатр

2013.04.03 0

Суполка імя Адама Станкевіча пры ТБМ адзначыла 130-ыя ўгодкі "бацькі беларускага тэатра" Францішка Аляхновіча. Ён быў тэатральным дзеячам і драматургам, змяніў шмат месцаў жыхарства і прафесій, збіраўся будаваць новую Беларусь, а трапіў на сем год у салавецкі лагер. На трыццаць гадоў раней за Салжаніцына Аляхновіч сказаў праўду пра антычалавечую сутнасць савецкай сістэмы ў сваёй знакамітай біяграфічнай аповесці "У капцюрох ГПУ".

Пра жыццё пісьменніка, багатае на драматычныя падзеі, распавяла Валерыя Чарнаморцава. На творчасці – п’есах для дарослых і дзяцей – спыніўся літаратуразнаўца і гісторык Анатоль Трафімчык. Ад удавы знакамітага рэжысёра Мікалая Трухана Соф'і Русак мы даведаліся пра асаблівасці пастановак па Аляхновічу тэатра “Дзе-я?”

Аздобілі вечарыну народныя песні і музыка ў выкананні ўдзельнікаў гурту "Гуда", а завяршыў яе ўрывак па п’есе Аляхновіча “Заручыны Паўлінкі”, увасоблены самадзейнымі артыстамі з суполкі ТБМ.


← вярнуцца ў навіны