Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Віншуем Віктара Сырыцу

2013.03.05 8

Таварыства беларускай мовы шчыра віншуе свайго адданага сябра з юбілеем! Жадаем Вам вясновага настрою, творчага натхнення, здзяйснення ўсіх задум і планаў.

Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года. Шмат гадоў з'яўляецца кіраўніком Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ, лепшай рэгіянальнай структуры ТБМ на Берасцейшчыне. Спадар Віктар таксама сябра Рады ТБМ. Наш шаноўны сябра займае актыўную грамадскую пазіцыю, займаецца праваабарончай, асветніцкай і краязнаўчай дзейнасцю ў Баранавічах і Баранавіцкім раёне.

Падрабязна пра дзейнасць Баранавіцкага ТБМ глядзі на партале Таварыства беларускай мовы.

Каментары

Уладзімер 2013-03-06 10:09:15

сп.Віктар! Віншую зь Юбілеем! Зычу моцнага здароўя, зямнога шчасьця й радасьці і несканчальнага аптымізму! Яшчэ гадоў з 40 цешыць нас сваёй прысутнасьцю і новымі ідэямі! Ганаруся, што колісь пазнаёміўся з Вамі! Вы - адзін з волатаў гэтай зямлі! З павагаю, Уладзь

Ірына 2013-03-06 19:34:10

Як прыемна, што беларуская зямля мае такіх патрыетаў! Са святам Вас! Здзяснення самых неверагодных і фантастычных жаданняў!!!!!!! Ірына, ШМЖ.

Дзіяна 2013-03-06 20:06:24

Віншую вас з днём нараджэння, дарагі і ўсімі паважаны Віктар Антонавіч Сырыца. Жадаю вам усяго самага найлепшага: здароўя, шчасця для вас і вашых дзяцей і ўнукаў. Заставайцеся такімі які вы ёсць.

Анэля 2013-03-07 10:45:02

Віншую з днём нараджэньня самага адданага сына нашай зямелькі, волата духу, нязломнага, няскоранага, наўзаем закаханага ў Беларусь! Жадаю шчасьця!

Сяржук 2013-03-07 20:55:32

Шаноўны сп. Віктар! Віншую цябе з юбілеем! ...Тваё сэрца адстукала ўжо 60, Але не за сябе яно больш клапоціцца, А за родную Мову святую, за нашу Зямлю, Бо не туды ўсё зараз, як бачым, коціцца... Мы жадаем табе, сябра наш дарагі, Каб здзяйсняліся ўсе твае мары, Каб з нябёсаў зямных хутка-хутка сплылі Гэтыя варожыя цёмныя хмары. Каб жыў ты спакойна па законах сваіх, На роднай і любай зямлі без нуды, Каб моцным здароўе было ва ўсіх, Каб шчасліва і доўга жылі твая жонка і дзеці, і ўнукі і ты!

Юлия Никитина 2013-03-10 10:35:53

Судьба, которой я очень благодарна, познакомила меня с Виктором Антоновичем. Светлый, сильный сын своей земли. В его руках нет оружия, чтобы защитить то, что так дорого ему и его соратникам, но для будущих поколений не менее ценной окажется та работа, которой он посвятил жизнь. Уйдут правители плохие и хорошие, поменяются законы, но останется наследие - язык, традиции, сохранённые благодаря Виктору Антоновичу и его единомышленникам. Уважаемый Виктор Антонович, мне очень горько, что в этой жизни я больше не русская по велению сердца, и никогда не стану белорусской по рождению, но я обязательно воспитаю свою дочь так, чтобы не было пробелов в её жизни, за которые будет горько потом. Будьте здоровы, сил Вам, терпения, любви. Шануйце і беражыце спадчыну сваёй і больш нічыёй зямлі.

Aleg 2013-03-10 21:08:20

Сардэчна і шчыра віншуем нашага паважанага сябру спадара Віктара Сырыцу зь Днём Народзінаў !!!!! Проста немагчыма паверыць гледзячы на яго маладую ўсьмешку і рухавасьць ў тое, што гэтымі днямі Баранавічы сьвяткавалі яго 60!!!!!-годзьдзе!!!!! Нястомлены, нязломлены ДУХ, гатовы да ахвяраў за РОДНУЮ МОВУ і БЕЛАРУСКУЮ ГІСТОРЫЮ, гаворыць ягонымі вуснамі! Дзякуй БОГУ, што ёсьць такія людзі сярод нас, побач з намі...верныя, надзейныя, мудрыя...100год і болей жыць у здаровым целе нязломнаму духу!!!!!

Ulada 2013-03-10 23:07:28

Віктар Антонавіч, віншую Вас з юбілеем. Жычу столькі здароўя і добрага настрою, каб можна было дзяліцца імі з блізкімі і дарагімі людзьмі. Хацелася б, каб такіх прыемных і uśmiechniętych людзей, як Вы, было ў гэтым сьвеце болей. Няхай Вашыя справы заўжды маюць плён. Жычу заўжды сьветлага сонечнага неба над галавой і ўсяго самага найлепшага, чаго толькі можа пажадаць чалавек. Доўгіх Вам гадоў жыцця!


← вярнуцца ў навіны