Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Мінская абласная арганізацыя ТБМ

навіны

План работы Мінскай абласной арганізацыі ТБМ на 2013 год

2013.01.27 0

ПЛАН  РАБОТЫ  на  2013  год
Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
 
Зацверджаны на пасяджэнні рады абласной арганізацыі ТБМ 20 студзеня 2013 года.
1. Правесці гутаркі з бацькамі, чые дзеці ў 2013/2014 навучальным годзе  пойдуць у дзіцячыя сады і першыя класы школ, аб магчымым навучанні іх на беларускай мове;
 
арганізаваць збор подпісаў бацькоў школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садоў аб адкрыцці ў школах і дашкольных дзіцячых установах класаў і груп з беларускай мовай навучання, накіраваць іх у аддзелы адукацыі райгарвыканкамаў і ва ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама;
 
ад імя рады абласной арганізацыі накіраваць у аддзелы адукацыі райгарвыканкамаў і ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама лісты з прапановай арганізаваць беларускамоўныя групы і класы ў дзіцячых дашкольных установах і школах;
 
правесці пікеты ў падтрымку навучання дзяцей на беларускай мове.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.
 
2. Унесці прапановы рэдакцыям рэгіянальнага тэлебачання вобласці (Салігорск, Слуцк, Маладзечна, Барысаў) выпускаць у эфір тэлесюжэты на беларускай мове.
 
Да 1сакавіка; рада абласной арганізацыі.
 
3. Арганізаваць работу гурткоў, клубаў, курсаў беларусазнаўства і вывучэння беларускай мовы.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі.
 
4. Звярнуцца да кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства “Мінаблаўтатранс”, Баранавіцкага, Мінскага і Магілёўскага аддзяленняў Беларускай чыгункі з прапановай рабіць на беларускай мове аб’явы аб прыпынках у аўтобусах, дызель-цягніках і электрацягніках і надпісы на шыльдах з раскладам руху аўтобусаў або цягнікоў, а таксама інфармаванне пасажыраў на вакзалах.
 
Да 1 красавіка; рада абласной арганізацыі.
 
5. Накіраваць кіраўнікам мясцовых прамысловых прадпрыемстваў прапановы выкарыстоўваць беларускую мову пры афармленні выпускаемай прадукцыі.
 
Да 1 красавіка; раённыя і гарадскія арганізацыі.
 
6. Прааналізаваць выкарыстанне беларускай мовы на ўказальніках з назвамі населеных пунктаў, назвамі вуліц у іх, пры неабходнасці звярнуцца ў адпаведныя арганізацыі з прапановай выправіць сітуацыю на карысць беларускай мовы.
 
Да 1 мая; раённыя і гарадскія арганізацыі.
 
7. Правесці сустрэчы з патэнцыяльнымі падпісчыкамі газеты “Наша слова”, у тым ліку з удзелам сяброў рэдакцыйнай калегіі выдання;
 
інфармацыю аб падпісцы на “Наша слова” змяшчаць у рэгіянальных сродках масавай інфармацыі і на інфармацыйных шыльдах, шчытах, тумбах у населеных пунктах, у аддзяленнях паштовай сувязі;
 
сябрам таварыства беларускай мовы выпісаць газету “Наша слова”, расказаць пра яе сваім родным, суседзям, сябрам, пры магчымасці – аформіць для іх падпіску ў якасці падарунка.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.
 
8. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы:
накіраваць віншаванні кіраўнікам абласнога Савета дэпутатаў і абласнога  выканаўчага камітэта, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў;
 
ініцыяваць прысвечаныя святу публікацыі ў мясцовых сродках масавай інфармацыі;
правесці Агульнанацыянальную дыктоўку: 21 лютага (першы этап),      15 сакавіка (другі этап), 25 сакавіка (трэці этап).
 
Люты – сакавік; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.
 
9. Прыняць удзел у мерапрыемствах, звязаных з 150-годдзем паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.
 
10. Выдаць насценны каляндар, прыняць удзел у пленэры з нагоды 190-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі.
 
Люты – сакавік, верасень; рада абласной арганізацыі.
 
11. Правесці віктарыну, прысвечаную 190-годдзю з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі і Адама Плуга.
 
Жнівень – верасень; рада абласной арганізацыі.
 
12. Арганізаваць экскурсіі для сяброў таварыства беларускай мовы і ўсіх ахвотных да памятных мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю беларускіх літаратараў.
 
На працягу года; рада абласной арганізацыі.
 
13. Адзначыць юбілейныя дні нараджэння беларускіх пісьменнікаў – ураджэнцаў Мінскай вобласці, ініцыяваць публікацыі аб іх у мясцовым друку, арганізацыю ў бібліятэках выставак іх твораў, правядзенне сустрэч з чытачамі.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі.
 
14. Развіваць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у Мінскай вобласці.
 
На працягу года; рада абласной арганізацыі.
 
15. Правесці ўдакладненне арганізацыйнай структуры і колькаснага складу абласной арганізацыі таварыства беларускай мовы, перарэгістрацыю сяброў таварыства, павялічыць іх колькасць.
 
Да 1 жніўня; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.
 
16. Рэгулярна праводзіць сходы суполак, раённых і гарадскіх арганізацый таварыства беларускай мовы з абмеркаваннем актуальных пытанняў іх дзейнасці з улікам рэгіянальных умоў.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі.
 
17. Правесці справаздачна-выбарныя сходы ў суполках, канферэнцыі    раённых і абласной арганізацый таварыства беларускай мовы.
 
Верасень – лістапад; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.
 
18. Увесці ў практыку віншаванне сяброў таварыства беларускай мовы з днём іх нараджэння, у складаных жыццёвых сітуацыях аказваць ім неабходную падтрымку з улікам магчымасцяў арганізацыі, прымяняць матэрыяльнае і маральнае заахвочванне найбольш актыўных сяброў таварыства.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.
 
19. Рэгулярна размяшчаць паведамленні аб дзейнасці абласной арганізацыі таварыства беларускай мовы на інтэрнэт-сайце таварыства, у газеце “Наша слова”, у мясцовых сродках масавай інфармацыі, на інфармацыйных шчытах і тумбах у населеных пунктах.
 
На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.

 


← вярнуцца ў навіны