Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Беларуская мова будзе гучаць на чыгунцы

2013.01.19 0

Старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца 28 снежня 2012 года атрымаў ліст з Упраўлення беларускай чыгункі за подпісам намесніка начальніка П.В. Стоцкага.

Раней мы паведамлялі, што баранавіцкія сябры ТБМ сабралі 570 подпісаў грамадзян горада па вяртанні дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсе сферы дзейнасці беларускай чыгункі. Гэтыя подпісы і былі накіраваны сп. Уладзіміру Марозаву – начальніку беларускай чыгункі.

Высокі дзяржаўны чыноўнік адказаў баранавіцкім сябрам ТБМ, што на буйных вакзалах краіны заўсёды абвяшчаюць аб прыбыцці цягнікоў на беларускай і рускай мовах, а аб’явы прыпынкаў па сістэме ўнутрысалоннага абвяшчэння ажыццяўляецца на беларускай мове. Намеснік начальніка УБЧ паведамляе таксама, што са знешняга боку на галоўных вагонах электрацягнікоў нанесены лагатыпы фармату гарадскіх ліній, якія суправаджаюцца надпісамі на трох мовах, у тым ліку і беларускай. А на фасадзе будынка вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны назва будзе выканана на беларускай мове. Спадар Тоцкі П.П. запэўніў актывістаў ТБМ, што візуальную інфармацыю для пасажыраў плануецца выканаць на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай.

Вітусь Свабодзкі

 


← вярнуцца ў навіны