Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Падсвільская арганізацыя ТБМ (Глыбоцкі раён)

навіны

Клопат мінулага года

2013.01.17 0

Мінулы Год Кнігі і Свята беларускага пісьменства, вядома ж, паклікаў, менавіта, бібліятэкі, школы, яслі-садкі -- звярнуць ўвагу на пісьменніцкую творчасць, успомніць беларускае слова, зрабіць нейкія спробы даследвання, правесці мерапрыемствы. У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы, напрыклад, я бачыла аб’яву конкурса на лепшага чытача. Вось толькі ці выявілі яго – невядома. Быў нейкі рух у школе, у дзіцячым яслях-садку, бо прасілі творы і запрашалі на сустрэчы. Рухава ішла кампанія, асабліва пры набліжэнні даты.

Уладныя кіраўнікі паклапаціліся пра выданне агульнага зборніка глыбоцкіх творцаў “Там, дзе возера Глыбокае”. У выдавецкім руху пастараліся прыватныя выдаўцы – Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач (вярстальшчык). Ён жа – кіраўнік раённай арганізацыі ТБМ. Яны выпусціліі некаторыя краязнаўчыя кнігі, і мастацкія.

Што датычыць нашай суполкі ТБМ, у мінулым годзе мы зладзілі вечарыну беларускіх спеваў, правялі прэзентацыі кніг (у Падсвіллі і Глыбокім), выступілі ў друку ў абарону мовы, сабралі подпісы пад зваротамі ва ўладныя структуры за мову, звярнуліся да свайго прадстаўніка ў Парламенце – далі наказ паклапаціцца за ўдасканаленне Закону аб Мовах. І, вядома, на працягу года высылалі грашовыя сродкі-ахвяраванні ў цэнтр ГА ТБМ. І тут варта выдзеліць Мар’яна Місевіча і Мікалая Сауліча.

Дзякуй ім за патрыятычную свядомасць і клопат, а таксама за арганізацыю некаторых мерапрыемстваў і за мастацкі ўдзел у вечарынах.

 


← вярнуцца ў навіны