Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Абаронім лацінку

2012.11.28 0

Кіраўніцтва ТБМ звяртаецца да сяброў і прыхільнікаў роднага слова з просьбай падтрымаць ужыванне ў візуальным афармленні нашых гарадоў (у прыватнасці, у напісанні назваў вуліц, станцый метро і г.д.) беларускай лацінкі.

Першымі пачалі шырока выкарыстоўваць традыцыйную беларускую лацінку ў назвах населеных пунктаў навукоўцы падчас
стварэння адпаведнага Даведніка, які мае статус нарматыўнага. Затым кіраўніцтва метрапалітэна, грунтуючыся на афіцыйна прынятай і зацверджанай лацінцы, пачало афармляць назвы станцый метрапалітэна.

Аднак, знайшліся нядобразычліўцы беларушчыны, якія выступілі супраць ужывання традыцыйнай беларускай лацінкі і разгарнулі шырокую кампанію ў інтэрнэце з мэтай яе зганьбавання. Таму просім вас напісаць словы падзякі і падтрымкі кіраўніцтву метрапалітэна г. Мінска і іншых дзяржаўных устаноў, якія ў сваёй практыцы выкарыстоўваюць беларускую
лацінку.

Раім вам таксама пачытаць на гэту тэму наступныя артыкулы: газета "Наша ніва" ад 14 лістапада 2012 г. "Лацінка жывая", газета "Наша слова" № 46 ад 14.11.2012 г. "Беларуская мова ў метро падтрымана беларускай лацінкай", газета "Звязда" 17 лістапада 2012 г. "Bielaruskaja lacinka: ekzotyka ci mounaja tradycyja?"


← вярнуцца ў навіны