Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

З’явілася першая ў свеце беларускамоўная гульня для Android

2012.10.19 0

15 кастрычніка 2012 года Android Market убачыў першую у свеце гульню на беларускай мове – PaperHell. Гэтая беспрэцэдэнтная гульня – уласны прадукт беларускай арт-студыі PRAS.

Галоўны герой гульні – папяровы Фрыдрых, для якога неўзабаве пачынаецца абяцаны ўсімі чарговы Канец Света-2012. Фрыдрых спрабуе зрабіць тое, што не паспеў раней, узяць ад жыцця як мага больш, што цалкам зразумела. Таму наш герой нават спрабуе прарвацца ў сапраўдны Свет і там шукаць ратавання ад Апакаліпсісу.

Нягледзячы на тое, што асноўнай аўдыторыяй гульні стануць падлеткі 14-16 год, забаўка будзе даспадобы ўсім, хто хоча пазмагацца ў рэакцыі і хуткасці уласных пальцаў. Просты і ненавязлівы дызайн разам з дынамічным вясёлым трэкам робяць гульню прыемнай і дасціпнай забаўкай для баўлення часу.

Гульня дазваляе цалкам кіраваць працэсам уласнымі пальцамі: слайд па экране дае магчымасць “слізгацення”, дотык – і Фрыдрых робіць скок. Калі ж варушыць рукамі ну зусім лянотна, кіраванне ажыццяўляецца праз нахіленне экрана. У PaperHell прадугледжаны і шэраг бонусаў: падваенне ачкоў, магчымасць абараняцца ад метэарытаў шчытом і інш.
Арт-студыя PRAS імкнецца працаваць з беларускімі праектамі, выходзячы, аднак, за беларускамоўны асяродак. І гэтая гульня не выключэнне. Шукайце PaperHell на Android Market, а хутка і на AppStore.

 


← вярнуцца ў навіны