Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Берасцейскі чыгуначны вакзал хочуць пакінуць без беларускай мовы

2012.10.17 4

Аб візуальным афармленні Брэсцкага чыгуначнага вакзала

 Сп. Кабякову,
Кіраўніку Адміністрацыі
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,

220016, г. Мінск,
вул. К. Маркса, 38
Аб візуальным афармленні
Брэсцкага чыгуначнага вакзала
 
Паважаны Андрэй Уладзіміравіч!
 
Зараз адбываецца рэканструкцыя Брэсцкага чыгуначнага вакзала, якая павінна завяршыцца да II квартала 2013 года. У сувязі з гэтым просім Вас звярнуць увагу на візуальнае беларускамоўнае афармленне новых інтэр'ераў і фасадаў вакзала.
 
Паколькі Брэсцкі чыгуначны вакзал з'яўляецца візітнай карткай нашай краіны, мы прапануем:
 
1) усе надпісы зрабіць па-беларуску вялікімі літарамі;
2) прадубляваць іх меншымі літарамі на англійскай, рускай, нямецкай і польскай мовах;
3) зрабіць краму па продажы беларускай літаратуры;
4) адкрыць крамы па продажы беларускіх сувеніраў, асабліва вырабаў з керамікі, саломкі, лямцу (працы дрыбінскіх шапавалаў), ільну і інш.
 
Зпавагай,

Старшыня ТБМ Алег Трусаў

Аб візуальным інфармаванні пасажыраў вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны

Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы імя
Ф. Скарыны"
Трусаву А.
Аб візуальным інфармаванні
пасажыраў вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны
 
Разгледзеўшы па даручэнні Брэсцкага аблвыканкама Ваш зварот аб беларускамоўным візуальным інфармаванні пасажыраў з дубляваннем надпісаў (больш дробным шрыфтам) на англійскай, рускай, нямецкай і польскай мовах, уладкавання магазінаў па продажы беларускай літаратуры, сувеніраў і інш. РУП "Брэсцкае аддзяленне БЧ" паведамляе наступнае.
 
У частцы назвы аб'ектаў вакзала і станцыі заказчык - аддзяленне чыгункі кіруецца СТП 09150.50.149-2010 "Порядок нанесения наименований вокзалов, станций, остановочных пунктов, депо, дистанций и пассажирских участков, инвентарных номеров обьектов основных средств на Белорусской железной дороге", зацверджаным загадам ад 16.11.2010 № ПЗОНЗ (у рэд. загаду ад 24.02.2011 № 186НЗ), пунктам 4.5 якога прадпісана "Текст наименования обьектов Бел.ж. д. и в служебных (поясняющих) словах ("железнодорожный вокзал", "станция", "вагонное депо" и т.п.) приводить на белорусском и (или) русском языках".
 
На сённяшні дзень па заказу дзяржаўнага прадпрыемства "Институт Белжелдорпроект" - генпраекціроўшчыка па праектаванні рэканструкцыі аб'ектаў пасажырскага комплексу ст. Брэст-Цэнтральны сіламі рэкламнай кампаніі "Оптимальный Свет Плюс" выкананы дызайн-праект "Визуально-адресное ориентирование" (ВАО) як раздзел архітэктурнага праекта "Реконструкция пассажирского комплекса ст. Брест-Центральный. Здание ж.д. вокзала. 2 очередь". Будынак чыгуначнага вакзала з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у сувязі з чым, архітэктурны праект узгоднены з Упраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры РБ. Дызайн-праектам мяркуецца выконваць усе надпісы на рускай мове (як і на інфармацыйных табло) з іх дубляваннем меншым шрыфтам на англійскай (найбольш распаўсюджанай міжнароднай) мове (акрамя назвы станцыі, вакзала і яго бакоў, якія выкананы на рускай мове ў адпаведнасці з СТП. 09150.50.149-2010). Лічым, што дубляванне надпісаў на 4 мовах (акрамя асноўнай) прывядзе да страты выразнасці элементаў ВАО і нагрувашчвання інфармацыі. Вывучаючы міжнародны вопыт будаўніцтва і эксплуатацыі падобных аб'ектаў відаць, што надпісы ў асноўным выконваюцца на 2 мовах. У сувязі з гэтым у ходзе рэканструкцыі будуць захаваны існуючыя надпісы і назвы.
 
Рашэнне пытання ўладкавання магазінаў па продажы беларускай літаратуры і сувеніраў беларускай вытворчасці можа быць знойдзена пры перспектыўным будаўніцтве канкорста, у складзе якога мяркуецца наяўнасць арэндных плошчаў пад гандлёвыя крамы.
 
У выпадку нязгоды з вынікамі разгляду звароту Вы маеце права абскардзіць яго у ДА "Беларуская чыгунка" па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 17.
 
Галоўны інжынер

аддзялення чыгункі

У.А. Расіч.
Як відаць з адказу, чыгуначныя мудрацы і знатакі інструкцый спрабуюць пакінуць заходнія чыгуначныя вароты Беларусі без беларускай мовы.
 
Шаноўныя сябры, справа ізноў за намі, ізноў прыйшла пара збору подпісаў, каб абараніць наша права на родную мову.

Вернем Беларускай чыгунцы беларускае аблічча

Начальніку беларускай чыгункі
сп. Уладзіміру Марозаву,

вул. Леніна, 17,
220030, г. Мінск
 
 

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь занепакоены той палітыкай русіфікацыі, якую зараз праводзіць Беларуская чыгунка:

- так, назвы чыгуначных станцый і вакзалаў, асабліва ў Віцебскай вобласці, мяняюцца з беларускай мовы на рускую;
- электрычкі Мінскіх гарадскіх ліній не маюць беларускамоўнага візуальнага афармлення;
- кіраўніцтва Брэсцкага аддзялення чыгункі прыняло рашэнне ў наступным годзе зрабіць новае візуальнае афармленне Брэсцкага чыгуначнага вакзала, візітнай карткі нашай краіны, толькі на рускай і англійскай мовах;
- усе праязныя дакументы на Беларускай чыгунцы зроблены толькі на мове суседняй дзяржавы.

У сувязі з гэтым мы патрабуем у адпаведнасці з дзейнай Канстытуцыяй вярнуць дзяржаўную беларускую мову ва ўсе сферы дзейнасці нашай дзяржаўнай беларускай (а не расійскай) чыгункі.

 
 
№ п/п     
Прозвішча, імя,
імя па бацьку
Адрас                            
Подпіс
1
 
 
 
 
2
 
 
 
 
3
 
 
 
 
4
 
 
 
 
5
 
 
 
 
6
 
 
 
 
7
 
 
 
 
 

 

Каментары

Сяржук Пятроўскі 2012-10-23 19:14:21

Вітаю, калі ласка, пазначце час, калі можна завітаць да вас у офіс ды падпісацца.

tania.r 2012-10-24 01:17:41

ці магчыма арганізаваць анлайн падпіску? не ўсе могуць прыехаць.

Наталля 2012-10-24 17:50:34

Сапраўды, арганізуйце анлайн падпіску, бо я б хацела падпісаць , але прыехаць да вас на офіс не змагу.

Vasil 2012-11-12 09:11:00

Перамога! Дзякуй, ТБМ! Прыйшоў адказ з упраўлення Беларускай чыгункі. Цытую: "Таксама інфармуем Вас, што на фасадзе будынка вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны назва будзе выканана на беларускай мове. Візуальную інфармацыю для пасажыраў плануецца выканаць на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай."


← вярнуцца ў навіны