Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Стэфан Эрыксан пра беларускую мову

2012.09.09 0

"Я бачу, што зараз некаторыя меры прымаюцца, каб пашырыць ужыванне беларускай мовы, але мяркую, што на гэтым спыняцца нельга, што гэтым трэба займацца, каб беларуская мова не стала чужой для малодшых пакаленняў. Гэта, мабыць, зараз самая вялікая праблема, бо расце пакаленне беларускіх дзетак, якія родную мову фактычна не выкарыстоўваюць.
Аднак я аптыміст і думаю, што беларуская мова зойме належныя пазіцыі ў жыцці беларусаў. У гісторыі для яе былі розныя цяжкія часы. Але, калі мова перажыла іх, дык напэўна выжыве і ў гэтай сітуацыі. Тым больш, што краіна мае незалежнасць і магчымасці прымаць патрэбныя рашэнні ў моўнай палітыцы".

Паводле "Снплюс. СВОБОДНЫЕ НОВОСТИ ПЛЮС" за 15 жніўня 2012 г.

 


← вярнуцца ў навіны