Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч выказаўся ў падтрымку беларускай мовы

2012.09.09 0

1 верасня гэтага года Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у адкрыцці новай мінскай школы № 42 ў раёне Каменная горка. Падчас сустрэчы з настаўнікамі школы ён запатрабаваў, каб настаўнікі актыўней карысталіся беларускай мовай. І сказаў літаральна наступнае: "Хутка будзем вывучаць беларускую мову як замежную... Не трэба даходзіць да крайнасці, але варта зрабіць так, каб было хаця б двухмоўе". Міхаіл Мясніковіч выказаў меркаванне, што магчыма нашы дзеці хутка будуць ведаць англійскія словы лепей за беларускія. На што настаўнікі яму адказалі: "А як тут двухмоўе ўвесці, калі ў нас у раскладзе тры гадзіны замежнай мовы і толькі адна - беларускай?" 


Ад сябе дадамо, што было б добра, каб прэм'ер-міністр падтрымаў міністра адукацыі аб пераходзе ва ўсіх школах Беларусі незалежна ад мовы навучання на выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску. Тады б і колькасць гадзін на маўленне на дзяржаўнай беларускай мове ў школе вырасла б.

Матэрыял падрыхтаваны на аснове публікацыі Алены Васільевай у "Белгазеце" ад 3 верасня, с. 19.

 


← вярнуцца ў навіны