Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Помнік беларускага драўлянага дойлідства ў в. Стайкі Невельскага раёна можа быць захаваны

2012.08.14 0

У вёсцы Стайкі Невельскага раёна Пскоўскай вобласці захаваўся ўнікальны помнік беларускага драўлянага дойлідства – Пакроўская царква. На жаль, зараз яна знаходзіцца ў напалову разбураным стане, пра што сведчаць здымкі, зробленыя яшчэ ў 1993 годзе.

Дзякуючы клопату супрацоўніка аддзела архітэктурнай археалогіі Эрмітажа сп. Аляксандра Гордзіна, мы здолелі звярнуцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якое накіравала адпаведны ліст у Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Мы заклікаем беларусаў, якія стала жывуць у Расіі, таксама падтрымаць нашу ініцыятыву.


← вярнуцца ў навіны