Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

За трансляцыі алімпійскіх гульняў на беларускай мове

2012.08.06 0

Далучайцеся да збірання подпісаў і дасылайце лісты на імя старшыні Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Браніслававіча Давыдзькі.

Ліст ТБМ

Паважаны Генадзь Браніслававіч!

У ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” звяртаюцца людзі са скаргамі на тое, што спынілася трансляцыя спартыўных перадач з Лонданскай Алімпіяды на беларускай мове, якая вялася на тэлеканале “Беларусь-2”. У свой час Вы абяцалі, што тэлеканал “Беларусь-2” у гэтым годзе пяройдзе цалкам на вяшчанне на дзяржаўнай беларускай мове. Мы віталі першыя крокі ў гэтым накірунку, звязаныя з трансляцыяй спартыўных перадач розных накірункаў па-беларуску. І зараз мы бачым чарговую праяву русіфікацыі нацыянальнага тэлебачання. Асабліва прыкра, што гэта робіцца ў год юбілею нашых класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка, на чыіх творах выгадавалася не адно пакаленне беларускіх тэлегледачоў.

Лічым, што трэба неадкладна выправіць гэтую недарэчнасць, аднавіць трансляцыю спартовых перадач на беларускай мове і зрабіць абяцанае: перавесці канал “Беларусь-2” на дзяржаўную беларускую мову.


З павагай,
старшыня ТБМ А.Трусаў


← вярнуцца ў навіны