Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот Cакратарыята ТБМ да беларускіх студэнтаў–першакурснікаў

2012.07.30 0

Дарагія сябры! ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» віншуе вас з паступленнем у ВНУ краіны.

Мы выказваем асаблівую падзяку тым, хто падчас здачы тэстаў абраў беларускую мову. Ганарымся тымі, хто здолеў выканаць тэставыя заданні на 100 балаў. Гэта сапраўдны грамадзянскі ўчынак і значны асабісты ўклад у святкаванне 130–гадовага юбілею класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам вы маеце магчымасць навучацца на беларускай мове. Для гэтага неабходна напісаць адпаведную заяву на імя дэкана таго факультэта, дзе вы будзеце навучацца.

Спадзяемся, што, дзякуючы вашым намаганням, сёлетні навучальны год пачнецца на беларускай мове.


← вярнуцца ў навіны