Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Сустрэча з Генадзем Бураўкіным за некалькі дзён да Дня незалежнасці

2012.07.27 0

У межах кампаніі “Будзьма” 25 ліпеня 2012 года ў сядзібе ТБМ адбылася сустрэча з былым старшынём Таварыства, пісьменнікам і актыўным грамадскім дзеячом Генадзем Бураўкіным пад агульнай тэмай “Да Дня незалежнасці”.

На сустрэчу завіталі такія вядомыя людзі, як Анатоль Вярцінскі, Яўген Гучок, Леанід Лыч, Уладзімір Содаль і іншыя цікавыя асобы. На сустрэчы абмяркоўваліся аспекты абвяшчэння Незалежнасці нашай краіны, значныя падзеі і настроі часоў абвяшчэння незалежнасці (нагадаем, што раней Дзень незалежнасці святкаваўся 27 ліпеня, бо ў гэты дзень у 1990 годзе была абвешчана Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі). Госці задавалі пытанні, дыскутавалі і палемізавалі пра
значнасць і ролю Дня незалежнасці для Беларусі. Падчас імпрэзы можна было набыць кнігу “Лісты да запатрабавання” і атрымаць аўтограф аўтара.

Юлія Бажок

Сустрэча з Генадзем Бураўкіным у ТБМ Сустрэча з Генадзем Бураўкіным у ТБМ Сустрэча з Генадзем Бураўкіным у ТБМ Сустрэча з Генадзем Бураўкіным у ТБМ

← вярнуцца ў навіны