Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбыўся краязнаўчы фестываль

2012.05.28 0

28 мая ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбыўся краязнаўчы фестываль. Гэта мерапрыемства, нагадаем, было запланавана ў межах вялікага праекта "Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці". Напачатку ўдзельнікаў вітаў прадстаўнік Нацыянальнага гістарычнага музея, затым ад Міністэрства культуры з прамовай выступіў Чарняўскі І.М. Ён падзяліўся сваім досведам супрацы з грамадскасцю, распавёў пра планы Міністэрства культуры ў справе захавання гістарычнай і культурнай спадчыны (матэрыяльнай і нематэрыяльнай). Спадар Чарняўскі таксама звярнуўся да прысутных з прапановай далучацца да дзейнасці і дапамагаць як у выяўленні помнікаў, так і ў справе іх захавання. Затым прагучалі кампетэнтныя выступы В.Калацэя, А.Хаменкі і П. Каралёва, пасля якіх кожны мог задаць любое пытанне. Затым Баранавіцкая арганізацыя ТБМ узнагародзіла прызамі пераможцаў віктарыны, прысвечанай юбілею У.Галубка. Па абедзе прысутных віталі сваімі выступамі калектывы з Веткі, валачобны гурт з Бешанковіч, а таксама А.Хаменка і сталічны гурт моладзі. Імпрэза адбылася. Яна натхніла ўсіх удзельнікаў на працяг пачатай працы і на здзяйсненне новых праектаў. 


← вярнуцца ў навіны