Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Куды звяртацца па дапамогу і як дапамагчы

2020.08.19 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: goodfon.ru

У сувязі з тым, што адбываецца зараз у краіне, многія людзі выходзяць на мірныя дэманстрацыі і пакутуюць ад гвалтоўных дзеянняў збоку сілавых структур. Гэтыя людзі – сапраўдныя героі. Але не ўсе героі выходзяць на плошчы. Вялікая колькасць людзей, устаноў, арганізацый гатовыя аказваць любую дапамогу пацярпелым і іх семьям. Створаны фонд для збору сродкаў на аплату штрафаў, юрыдычных і медыцынскіх паслуг; створаны тэлеграм-каналы і чаты валанцёраў, што дапамагаюць з пошукам затрыманых, з дастаўкай іх дадому пасля таго, як іх выпусцілі (https://t.me/help_people_belarus  https://t.me/spiski_okrestina  https://t.me/jodinozaderjanie). Шмат якія спецыялісты прапануюць свае паслугі бясплатна. 


Шчыры дзякуй усім, хто не застаўся раўнадушным і прапануе свой час, свае рэсурсы і паслугі для нашых братоў і сясцёр, якія церпяць ад гвалту.

Але ў плыні бясконцых паведамленняў такія прапановы губляюцца, іх цяжка адшукаць. Каманда грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пастаралася стварыць агульную базу канатктаў, па якіх можна атрымаць самую разнастайную дапамогу.

Гэты файл будзе папаўняцца і абнаўляцца па меры знаходжання новых прапаноў дапамогі

Як карыстацца базай:

1. Калі Вам штосьці патрэбна, глядзіце аркуш “дапамога” – тую сферу, што Вас цікавіць

2. Калі Вы самі жадаеце аказаць дапамогу, можна паглядзець аркуш “Ты можаш дапамагчы”. Калі Вы хочаце прапанаваць дакладныя паслугі для пацярпелых, пішыце што прапануеце, дзе, для каго, як з Вамі звязацца на скрыню stasyaky88@gmail.com альбо @Eva_Stasya; фэйсбук і мы ўнясем Вас і Вашу дапамогу ў базу.

3. Калі Вы знайшлі свой кантакт у аркушы “дапамога”, але ўмовы змяніліся (бо інфармацыя збіралася па розных чатах, суполках за розныя даты), таксама напішыце stasyaky88@gmail.com альбо @Eva_Stasya, каб мы выправілі і інфармацыя заставалася актуальнай.

Разам мы пераможам!

Крыніца budzma.by/


← вярнуцца ў навіны