Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот старшыні ТБМ Алены Анісім да старшыняў арганізацый ТБМ у сувязі з падрыхтоўкай да наступнага з'езда

2020.07.08 1

Паважаныя сябры ТБМ!

Шаноўныя кіраўнікі суполак, раённых, гарадскіх і абласных арганізацый!

Гэтай восенню ў кастрычніку мы праводзім чарговы з’езд ТБМ. Таму прашу яшчэ раз звярнуць ўвагу на неабходнасць правядзення справаздачна-выбарных канферэнцый і сходаў. Некаторыя арганізацыі ўжо правялі такія мерапрыемствы і даслалі на адрас сядзібы неабходныя дакументы. Зразумела, што сітуацыя з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі не спрыяе пашырэнню грамадскай дзейнасці. Тым не менш, мы абавязаны вытрымліваць тэрміны правядзення сваіх выбараў, як гэта прадугледжана нашым Статутам.

У сувязі з гэтым, прашу кіраўнікоў, па-першае, вызначыцца з датай правядзення справаздачна-выбарных мерапрыемстваў і па магчымасці паведаміць пра гэта ў сядзібу (на паштовы ці электронны адрас).

Па-другое, правесці праверку персанальнага складу арганізацый. Рыхтуючы з’езд, мы павінны ведаць дакладную колькасць нашых сяброў. Таму важна, каб кожны кіраўнік суполкі, а затым і кіраўнікі раённых і абласных арганізацый паведамілі пра колькасць усіх наяўных сяброў. Зыходзячы з вашых звестак мы будзем рыхтаваць памяшканне для правядзення з’езда.

Па-трэцяе, падчас сваіх справаздачна-выбарчых сходаў і канферэнцый абмяркуйце наступныя пытанні:

1)    Абярыце новы склад кіраўніцтва сваёй арганізацыі

2)    Выберыце дэлегатаў на з’езд

3)    Выкажыцеся наконт кандыдатуры старшыні Рады ТБМ

4)    Прапануйце прадстаўнікоў у новы склад Рады ТБМ.

5)    Падрыхтуйце прэзентацыю сваёй дзейнасці для нашага ’езда (стэндавую, электронную, відэа і інш.).

Як старшыня ТБМ я гатова прыняць удзел ва ўсіх абласных справаздачна-выбарных канферэнцыях (зразумела, калі яны будуць праходзіць не ў адзін дзень). Акрамя таго, я пастараюся пабыць у кожнай воласці на 2-х раённых сходах ці канферэнцыях.

Шаноўныя сябры! На нашым форуме нам давядзецца акрамя ўсяго іншага вырашаць і некаторыя важныя фінансава-арганізацыйныя пытанні: утрыманне сядзібы, выданне газеты “Наша слова”. Ваша меркаванне па гэтым пытанні будзе мець важнае значэнне.

Жадаю ўсім добрага здароўя, выдатнага настрою і плёну ў дзейнасці.

Старшыня ТБМ

Алена Анісім

Каментары

Госць 2020-07-09 13:15:30

Ідэі да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча: https://belisrael.info/?p=24789 Таксама ёсць пра што падумаць.


← вярнуцца ў навіны