Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заява ТБМ з нагоды правядзення кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

2020.06.22 0

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

Поўным ходам ідзе выбарчая кампанія. Таварыства беларускай мовы выступае за справядлівыя выбары, на якіх грамадзяне Беларусі змогуць аддаць галасы за кандыдата, якога яны палічаць найбольш годным для пасады кіраўніка краіны, і асуджае любыя спробы парушэння правілаў сумленнай канкурэнцыі паміж кандыдатамі, у тым ліку выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і рэпрэсій. У прыватнасці, нас абурае факт чарговага зняволення актыўнага сябра ТБМ Паўла Севярынца, сапраўднага патрыёта, які заўсёды паслядоўна і прынцыпова выступае ў абарону незалежнасці Беларусі.

Наша грамадства патрабуе зменаў. Сёлетняя выбарчая кампанія вызначаецца з’яўленнем  новых яскравых постацей, якія вылучылісвае кандыдатуры, каб пазмагацца за самую высокую пасаду.

Разам з тым  звяртае на сябе ўвагу той прыкры факт, што шэраг асобаў, з  якімі вялікая колькасць грамадзян краіны звязвае надзеі на доўгачаканыя перамены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці, не валодаюць дзяржаўнай беларускай мовай і не выкарыстоўваюць яе падчас збору подпісаў за сваё вылучэнне.  У сувязі з гэтым узнікае пытанне: ці здольныя гэтыя людзі належным чынам выконваць абавязкі першай асобы ў краіне, калі яны не адпавядаюць кваліфікацыйнаму патрабаванню, абавязковаму для службовай асобылюбога  ўзроўню? Дэманстратыўнае ігнараванне некаторымі кандыдатамі беларускай мовы падчас кампаніі збору подпісаў выглядае як абраза ўсім грамадзянам, якія разумеюць значэнне гэтай каштоўнасці для існавання Беларусі як суверэннай незалежнай дзяржавы.  Прэзідэнт, які не валодае роднай мовай свайго народа, дыскрэдытуе сябе, а разам і краіну, якую ён прадстаўляе.

Таварыства Беларускай мовы заяўляе аб тым, што не будзе падтрымліваць тых, хто парушае Канстытуцыю і ігнаруе моўныя правы грамадзян, і раіць усім выбаршчыкам задумацца, ці варта галасаваць за такіх прэтэндэнтаў, якія не паважаюць свой народ.

 

Сакратарыят ТБМ,

16 чэрвеня 2020 г.                                                                                                                              г. Менск


← вярнуцца ў навіны