Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2020.05.06 0
Гурт PyLai стаў пераможцам конкурсу “Заспявай-6”
Журы прызнала найлепшаю ў конкурсе песню гурта Рыгора Лайкова і Уладзя Пыльчанкі на верш Віктара Жыбуля «Мафія». Гэта быў шосты конкурс, які зладзілі фонд «Вяртанне» і партал TuzinFM.
Сёлета ўзнагароджанне прайшло ў тэлеэфіры, у межах праграмы Belsat Music Live, а не на канцэрце фіналістаў. Пераможцы атрымалі галоўны прыз – BR 1500 на рэалізацыю сваіх творчых задумаў.
Усе чатыры песні фіналістаў «Заспявай» былі запісаныя ў студыі і прэзентаваныя ў фармаце сінглу на асноўных лічбавых пляцоўках.
Гомельскі гурт «Юность» паклаў на музыку верш Віталя Рыжкова «Вяртайся».
Песню выканала спявачка Стэфанія Хрушчова. Яе можна спампаваць і паслухаць тут і тут.
Гурт PyLai – пераможца конкурсу «Заспявай-6» Belsat Music Live. Фота: Андрэй Лянкевіч
Менскі гурт «PyLai» зрабіў песняю верш Віктара Жыбуля «Мафія».
Песню можа паслухаць і спампаваць тут і тут.
У журы конкурсу ўвайшлі спявачка Руся, паэт Андрэй Хадановіч, музыка Алег Хаменка, саўндпрадзюсары Барыс Календа і Павел Сініла, дызайнерка Наста Шастак ды арганізатары конкурсу Сяргей Будкін і Павел Бераговіч.
Адмысловы прыз ад фонду «Вяртанне» (запіс сінглу) атрымаў Жэня Вялько з песняй «Трывога» на верш Міхала Бараноўскага.
Таксама камусьці з чатырох фіналістаў дастанецца прыз глядацкіх сімпатыяў і сертыфікат на набыццё музычных аксесуараў на BR 300. Яго атрымае той, хто набярэ найбольшую колькасць галасоў у каментарах пад тэлеверсіяй фіналу «Заспявай-6» у youtube, «Укантакце» і Facebook.
АА belsat.eu