Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Просім сяброў ТБМ аплаціць унёскі за 2020 год!

2020.04.02 0

Паважаныя сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны!

Як вы ведаеце, улады Беларусі прынялі рашэнне значна падняць плату за арэнду  памяшканняў з красавіка гэтага года.Зараз наша сядзіба працуе ў абмежаваным варыянце, мы да траўня не праводзім публічных мерапрыемстваў у сувязі з распаўсюдам каранавірусу. Кіраўнікі курсаў перайшлі на дыстанцыйнае навучанне або зрабілі перапынак. Аднак у плане аплаты за арэнду нашай арганізацыі не даводзіцца чакаць ніякай палёгкі. Праўда, мы і дагэтуль ніякіх ільготаў ад дзяржавы не атрымлівалі.

У такой сітуацыі мы звяртаемся да кожнага сябра Таварыства беларускай мовы.

Шаноўныя сябры! Просім вас, хто не плаціў складкі, зрабіце гэта, калі ласка.

У нас значная колькасць сяброў, і калі кожны заплаціць складкі, мы будзем мець пэўную суму сродкаў для дзейнасці.

Многія з вас, але на жаль не ўсе, рэгулярна плоцяць складкі, а таксама робяць ахвяраванні. Толькі дзякуючы вашай падтрымцы мы можам праводзіць літаратурныя сустрэчы, выставы карцін, сходы нашых раённых арганізацый, выдаваць газету “Наша слова”, падтрымліваць і абнаўляць наш сайт, працягваць працу па развіцці Універсітэта імя Ніла Гілевіча і шмат іншых мерапрыемстваў, а таксама рэгулярна аплочваць арэнду, якая на сённяшні дзень разам з камунальнымі плацяжамі складае больш за дзве тысячы беларускіх рублёў. А ў красавіку яна вырасце яшчэ на дзвесце рублёў і складзе дзве з паловай тысячы.

Мы ўдзячны усім сябрам, прыхільнікам, журналістам незалежных СМІ, хто ўжо падтрымаў нас. Разлічваем на вашу дапамогу і ў далейшым!

Сакратарыятам ТБМ памер штогадовых унёскаў для сяброў ТБМ быў зацверджаны наступны:

20 BYN за год – хто працуе, 10 BYN за год – пенсіянеры і беспрацоўныя, 7 BYN за год – студэнты, 2 BYN за год  – школьнікі, грамадзяне РФ – 1000 рас. руб., іншых краін – 15$ ці 15€.

Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705 (бланкі спампаваць можна тут).

Тут інструкцыя па аплаце ўнёскаў праз АРІП.

З павагай і ўдзячнасцю,

 Старшыня ТБМ   Алена Анісім

 


← вярнуцца ў навіны