Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заява Сакратарыята ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

2020.02.22 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў Беларушчыны за мяжой з просьбай  выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.

Давайце ў гэты дзень публічна праявім сваё шанаванне да старажытнай, тысячагадовай беларускай мовы, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага, мовы трох Статутаў ВКЛ, трох Устаўных грамат БНР, сучаснай літаратурнай мовы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча і Васіля Быкава.

Мы вітаем усіх, хто адзначае гэтае свята ў сваіх установах, і прапануем прыняць удзел у сёлетняй  Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Заклікаем вас  хораша, з усмешкай на вуснах прамаўляць па-беларуску ў сям’і, на працы,  у дзяржаўным транспарце, у крамах і навучальных установах. Запаўняйце па-беларуску розныя бланкі, квіткі, афіцыйныя паперы, анкеты і апытальныя лісты. Дашліце знаёмым і сваякам напісаныя па-беларуску ліст, паштоўку, тэлеграму, смс ці паведамленне па  электроннай  пошце.

Любіце родную мову -  яна  дасканалая і прыгожая!

 Прынята на паседжанні Сакратарыята ТБМ

19  лютага  2020 года

 


← вярнуцца ў навіны