Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ўдзячны за ахвяраванні

2019.12.28 0

Дарагія сябры!

Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча віншуе ўсіх з Калядамі і Новым 2020-м годам і выказвае шчырую падзяку сп. Генадзю Лойку з Менска, сп. Леаніду Ралько з Баранавічаў, сп. Міколу Савулічу з м. Падсвілле, спн. Патрыётцы Беларусі з замежжа, сп. Паўловіч, спн. В.А. Крачкоўскай, сп. Паўлу Кізіку, якія ў снежні даслалі нам свае ахвяраванні. Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.

Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі:
ААТ «Белінвестбанк» BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001.

Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы tbm-mova.by/news_2214.html. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.

Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса ўніверсітэта і закупку падручнікаў для будучых студэнтаў.

З павагай і ўдзячнасцю,
в.а. рэктара Алег Трусаў


← вярнуцца ў навіны