Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Працягваецца збор сродкаў на выданне беларускіх чарадзейных казак з ілюстрацыямі Валерыя Славука

2019.11.25 0

На краўдфандзінгавай платформе ulej.by працягваецца збор сродкаў на выданне беларускіх чарадзейных казак з ілюстрацыямі Валерыя Славука. "Вядзьмар, які рабіўся ваўком" — гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX-XX стст. Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі. Для гэтага выдання іх адабраў і апрацаваў па-новаму Антон Францішак Брыль. Непаўторныя ілюстрацыі да кнігі зрабіў знакаміты мастак Валерый Славук. Мінімальны лот 25 рублёў.

АД УКЛАДАЛЬНІКА

"Падбіраючы і рыхтуючы казкі для гэтай кнігі, я ставіў перад сабою разам тры мэты.

Па-першае, я імкнуўся паказаць чытачам стыль і жывы голас беларускай казкі. Згладжваючы няроўныя ці цяжка зразумелыя месцы ў запісах, я стараўся не прыводзіць іх усё ж да стэрыльнай літаратурнасці, не заглушаць цалкам голас расказчыка — а саміх расказчыкаў, дзе яны вядомыя, называць па імёнах.

Па-другое, я хацеў падзяліцца тым, што падабаецца ў беларускіх казках мне самому. Чытаючы ўпершыню кожную з гэтых трыццаці, я хоць раз сказаў "Ух!" — ці з такой, ці з сякой прычыны. Можа, і вы скажаце.

Па-трэцяе — як аматар казак ўсіх народаў свету — я з асабліваю прыемнасцю ўключаў у зборнік казкі, якія даюць адметнае мясцовае прачытанне якога-небудзь вельмі пашыранага матыву: пра час, які бяжыць на тым свеце хутчэй, чым на гэтым; пра жытло нячысцікаў, якое папраўдзе выглядае зусім не так, як здаецца выпадковаму госцю; пра чарадзейнага дапаможцу, пакрыўджанага бяздумным учынкам."

Антон Францішак Брыль

ЯКОЙ БУДЗЕ КНІГА?

30 казак

50 каляровых ілюстрацый

Фармат А4

80 старонак

Цвёрдая вокладка

ВЫГЛЯД СТАРОНКІ КНІГІ

ХТО ПРАЦУЕ НАД КНІГАЙ?

 

 


← вярнуцца ў навіны