Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пераўтвараючы Культуру. Міжнародны кангрэс

2019.11.12 0

Улетку, 23-25 чэрвеня 2020 года, у Мінску адбудзецца кангрэс Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў.

Тэрмін падачы заявак: да 20 студзеня 2020.

Мэта кангрэсу – паказаць, што гуманітарныя і сацыяльныя навукі з’яўляюцца інтэлектуальнай практыкай, першапачаткова інтэграванай у культуру. Самі па сабе яны ня толькі абумоўлены культурна-гістарычнымі трансфармацыямі, але і самі ўдзельнічаюць у пераўтварэнні культуры. Культура разумеецца тут у шырокім сэнсе: як гістарычна ўсталяваны “жыццёвы свет”, які падзяляецца пэўнай супольнасцю. Соцыягуманітарныя навукі ўзнікалі і развіваліся ў адказ на канкрэтныя запыты з боку грамадскага жыцця і ў аснове сваёй абапіраліся на прынцыпы еўрапейскай гуманістычнай традыцыі. Калі соцыягуманітарныя веды набывалі выгляд ідэялогіі, то пераадоленне гэтых скажэнняў ажыцяўлялася навукоўцамі пры дапамозе крытычнай рэфлексіі, фармуючай такім чынам новы сэнсавы далягляд для практычнага жыцця людзей у самых разнастайных сферах.

Сучасны інстытуцыянальны крызіс соцыягуманітарных навук мусіць быць асэнсаваным у яго лакальнай спецыфіцы і прааналізаваны як важны сімптом, паказваючы на нейкае парушэнне ў адносінах паміж разнастайнымі сферамі “жыццёвага свету”. Адно з асноўных пытанняў палягае ў тым, як намеціць іншую культурную логіку, якая будзе чэрпаць арыенціры і матывацыю з вытворчасці сэнсу, ажыцяўляемага сацыягуманітарнымі навукамі як інтэгральным элементам нашых грамадств.

У сувязі з гэтым мы запрашаем прааналізаваць, якую ролю гэтыя навукі выконвалі і выконваюць зараз у грамадскіх і культурных трансфармацыях, адбываючыхся ў нашым рэгіёне. Акрэслены парадак дня вымагае цеснага ўзаемадзеяння гуманітарных і сацыяльных навук, больш за тое – ён патрабуе перагляду гэтага падзелу, а таксама перагляду адносін паміж навуковай рэфлексіяй і публічнымі соцыякультурнымі ініцыятывамі. Гэта азначае, што неабходна таксама засяродзіць увагу на разнастайных спосабах (формах і мадэлях) соцыякультурнай інтэграванасці навуковай рэфлексіі і звязаных з імі метадалагічных навацыях у сацыяльных і гуманітарных навуках.

Кангрэс будзе арганізаваны ў партнёрстве з Асацыяцыяй славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследванняў (ASEEES).

Прымаюцца заяўкі на правядзенне секцый, дыскусій (круглых сталоў, панэльных дыскусій, абмеркаванняў новых кніг і інш.), а таксама на індывідуальныя даклады, прысвечаныя розным аспектам тэматыкі кангрэсу і датычныя усходнееўрапейскага і еўразійскага кантэкстам. Да ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца навукоўцы і практыкі, зацікаўленыя соцыягуманітарнымі даследаваннямі.

Прыярытэт будзе надавацца заяўкам на самаарганізаваныя секцыі і дыскусіі. Індывідуальныя даклады, якія будуць адабраны аргкамітэтам, будуць уключаны ў адпавядаючыя па тэматыцы секцыі.

Тэрмін падачы заявак: да 20 студзеня 2020.
Аб выніках адбору заявак будзе паведамлена да 20 сакавіка 2020.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА КАНГРЭС

ПРАВІЛЫ ЎДЗЕЛУ Ў КАНГРЭСЕ

Секцыя:
Секцыя складаецца з мадэратара (ён/яна падае заяўку), не менш трох дакладчыкаў/дакладчыц і каментатара. У секцыі могуць прыняць удзел не больш за двух чалавек, з адной інстытуцыі. Аптымальнай будзе секцыя, арганізаваная на прынцыпе “адзін чалавек – адна роля”. Але пры неабходнасці мадэратар можа выконваць ролю каментатара ці дакладчыка/дакладчыцы. Пры гэтым дакладчык/дакладчыца не можа быць каментатарам ў межах адной і той жа секцыі.

Дыскусія:
Дыскусія складаецца з мадэратара (ён/яна падае заяўку) і трох-чатырох спікераў. У дыскусіі могуць узяць удзел не больш за двух чалавек з адной інстітуцыі. Аптымальнай будзе дыскусія, арганізаваная на прынцыпе “адзін чалавек – адна роля”. Але пры неабходнасці мадэратар можа выконваць ролю спікера.

Заяўка на індывідуальны даклад:
Аргкамітэт прымае на разгляд індывідуальныя заяўкі, не звязаныя з аніякай секцыяй. Такія заяўкі будуць выбраны толькі ў тым выпадку, калі яны могуць быць уключаны ў адпаведныя па тэматыцы секцыі, ухваленыя аргкамітэтам. Працэнт індывідуальных заявак, якія будуць уключаны ў праграму, значна ніжэй за працэнт заявак на правядзенне самаарганізаваных секцый.

Правіла "дзве сесіі – адзін даклад":
Удзельнік/удзельніца кангрэсу можа фігураваць у праграме не больш двух разоў і можа выступіць толькі з адным дакладам.

НЕ ТРЭБА ПАДАВАЦЬ ІНДЫВІДУАЛЬНУЮ ЗАЯЎКУ НА ВЫСТУП З ДАКЛАДАМ, КАЛІ ЁН УЖО ЎКЛЮЧАНЫ Ў ЗАЯЎКУ НА ПРАВЯДЗЕННЕ СЕКЦЫІ.

НЕ ТРЭБА ПАДАВАЦЬ ІНШУЮ ЗАЯЎКУ НА ВЫСТУП З ДАКЛАДАМ, КАЛІ ВЫ ЎЖО З’ЯЎЛЯЕЦЕСЯ ДАКЛАДЧЫКАМ/ДАКЛАДЧЫЦАЙ У МЕЖАХ ЗАЯЎКІ НА СЕКЦЫЮ.

Дысцыплінавая разнастайнасць:
Вітаюцца секцыі/дыскусіі, якія лучаць прадстаўнікоў некалькіх дысцыплін.

Інтэрнацыянальная разнастайнасць:
Вітаюцца секцыі/дыскусіі, якія лучаць прадстаўнікоў некалькіх краін.

Інстітуцыянальная разнастайнасць:
Вітаюцца секцыі/дыскусіі, якія ўключаюць прадстаўнікоў некалькіх інстытуцый. На секцыі/дыскусіі павінны быць прадстаўлены мінімум дзве інстытуцыі.

Узроставая і гендерная разнастайнасць:
Вітаюцца секцыі/дыскусіі, якія ўключаюць як сталых, так і маладых навукоўцаў і прытрымліваюцца прынцыпу гендэрнай разнастайнасці.

Кантакты:
congress2020@mag-iah.com

Крыніца: fly-uni.org


← вярнуцца ў навіны