Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Створаны сайт праекта "Беларуская літаратура ў аўдыякнігах"

2019.11.04 0

Праект "Беларуская літаратура ў аўдыякнігах" зрабіў вэб-дызайнер Аляксей Чаранкевіч. Працаваў над ім з верасня.

"Дзесьці паўтара месяца таму Міністэрства інфармацыі апублікавала ў адкрытым доступе больш за сотню аўдыякніг на беларускай мове. Гэта вялікая шчодрасць з іх боку, улічваючы, што якасць запісу ў кніг досыць добрая. Але мяне засмуціў адзін момант: кнігі былі апублікаваныя проста як папка з mp3-файламі на Google Drive. У гэтым месцы закапаная парачка праблем: такую ​​спасылку немагчыма запомніць, папка не праіндэксуецца пошукавікамі, аўдыякніжка можа быць аформлена лепш.

Я напісаў электронны ліст у міністэрства з прапановай паўнавартасна аформіць такі рэліз (як самі аўдыякніжкі, так і старонку, дзе іх можна спампаваць). Але, напэўна, ліст недзе згубіўся ці я быў недастаткова настойлівы.

Амаль адразу быў план "Б" — няпрошаны партызанскі сайт-навігатар са спісам аўдыякніг, спасылкі з якога проста вялі б на пэўныя файлы гэтай самай папкі на Google Drive. Я так і паступіў. І пашырыў першапачатковую ідэю да спісу аўдыякніжак на беларускай мове, якія ёсць у байнэце (і не схаваныя за rar-архівы, смс і рэгістрацыі).

Такім чынам проста цяпер у індэксе ёсць 177 кніжак. Спіс з часам будзе папаўняцца", — напісаў Аляксей Чаранкевіч на фэйсбуку.

Акра­мя за­пі­саў Мін­ін­фар­ма, ёсць спа­сыл­кі на аў­ды­якні­гі з knihi.by і "Ра­дыё Сва­бо­ды". Сайт-навігатар не за­хоў­ва­е у ся­бе фай­лы, таму не па­ру­ша­е аўтарскіх пра­воў.

"Мне падабаецца рабіць некамерцыйныя рэчы па-за працай. Звычайна ідэя ідзе ад праблемы. Ну і тэма беларускай культуры для мяне неабыякавая. Вось і атрымліваюцца такія праекты на стыку дызайну і беларускай культуры. Хочацца выкарыстоўваць тое, што ўмееш, у карысных мэтах", — патлумачыў "Нашай Ніве" ІТ-дызайнер.

NN.by

 


← вярнуцца ў навіны