Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пачынаецца прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча

2019.11.05 1

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены.

unnamed.jpg

На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, створаныя ў зняволенні ці пасля яго, і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, перыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2018-2019 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.

Дасылайце творы ці спасылкі на іх на 2 адрасы: svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 1 снежня 2019 (уключна). Журы вызначыць пераможцу і абвесціць вынікі да 10 снежня – міжнароднага Дня правоў чалавека. 

У 2013 годзе ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ»  адной з першых у свеце расказала свету пра савецкі ГУЛАГ. Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасць.

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча з'яўляюцца: Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зміцер Дашкевіч (2014), Фелікс Пекер (2014), Павел Севярынец (2014), Аляксандр Фядута (2014), Ірына Халіп (2014), Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка (2017), Аляксандр Лапшын (2018), Уладзімір Някляеў (2018) і Вольга Мікалайчык (2018).

Крыніца: budzma.by

Каментары

Госць 2019-11-05 12:45:42

Эх, Пэн-цэнтр... Адной рукой даеш прэмію П. Севярынцу, другой выкідваеш яго з арганізацыі :(


← вярнуцца ў навіны