Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

"Наша Ніва" запускае два беларускамоўныя дзіцячыя часопісы

2019.11.05 0

Газета "Наша ніва" запускае два яркія беларускамоўныя часопісы. Яны гатовыя і зарэгістраваныя. Яркія, з коміксамі. Адзін будзе для дзетак да 6 гадоў, другі — для малодшых школьнікаў.

Асцярожна, дзеці! — для малодшых школьнікаў

Дуду, для дашкольнікаў

Плануецца сабраць грошы на друк першых нумароў, а далей з продажаў першага нумара аплаціць друк наступнага, і так далей. Новыя часопісы будуць выходзіць штомесячна.

Падтрымаць выданне новых часопісаў можна двума спосабамі.

Самы зручны (найменш страт грошай на пасярэднікаў) — праз Club.nn.by. Там могуць пакласці грошы ўсе зарэгістраваныя на сайце.

Каму зручней краўдфандынгавая платформа — таксама збіраюць грошы праз molamola.by.

Дзеці, унукі, праўнукі — наша будучыня. Давайце разам запусцім гэтую добрую справу.


← вярнуцца ў навіны