Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў новы экалагічны каляндар "Не маўчы па-беларуску!" на 2020 год

2019.11.05 0

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2020 год ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з’явіўся ў продажы.

Кожны год кампанія імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго года!

Нагадаем, што папулярная серыя календароў “Не маўчы па-беларуску!” – гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.

Поспех ненавязлівай адукацыі: праект “Не маўчы па-беларуску!”

  Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2020 год ужо можна набыць у наступных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Мой модны кут” (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ “Маскоўска-Венскі”, пав. 333); Symbal.by (пр-т Машэрава, 18); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); Кнігі&кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); ”Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75), а таксама ў іншых кнігарнях ААТ "Белкніга".

Пра новыя пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах мы паведамім дадаткова.

Крыніца: budzma.by


← вярнуцца ў навіны