Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Журналісцкі конкурс “Беларусь заўтрашняга дня”

2019.10.30 0

Каманда Мапы заўтрашняга дня* і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абвяшчаюць набор прац на конкурс “Беларусь заўтрашняга дня”.

На працягу восені 2019 года каманда Мапы ездзіць па гарадах і ладзіць Мапатоны**:  знаёміцца з мясцовымі актывістамі/актывісткамі і ініцыятывамі, якія змяняюць сваё месца да лепшага, мапуе мясцовыя ініцыятывы і арганізацыі і такім чынам стварае Мапу заўтрашняга дня.

З дапамогай конкурсу мы хочам:

  • раскрыць рэгіянальныя супольнасці, актывістаў і актывістак, іх арыгінальнасць у вырашэнні мясцовых праблем;
  • даць маладым аўтарам і аўтаркам магчымасць праявіць сябе і падвысіць свой прафесіяналізм.

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба:

  • Пазначыць ініцыятыву на Мапе ці знайсці тую, якая ўжо пазначана.***
  • Сустрэцца з гэтай ініцыятывай (актывістам) і напісаць матэрыял.
  • Апублікаваць артыкул у медыя альбо ў сваім блогу.
  • Да 15.12 даслаць спасылку на гэты матэрыял альбо фотаздымак публікацыі ў мясцовым папяровым выданні на пошту falanster.by@gmail.com . Для зваротнай сувязі ў лісце трэба ўказаць свае імя, прозвішча, нумар тэлефона і электронную пошту.

Па завяршэнні конкурсу аўтар/аўтарка лепшага матэрыяла атрымае прыздвухтыднёвую стажыроўку ў найстарэйшым беларускім недзяржаўным інфармацыйным агенцтве БелаПАН.

Усе, хто прыме ўдзел у конкурсе, змогуць атрымаць разгорнуты каментар па сваіх артыкулах ад дасведчаных прафесіяналаў і прафесіяналак у сферы медыя.

Патрабаванні да тэксту:

  • Артыкул павінен быць арыгінальны, які не публікаваўся раней.
  • На Мапе мае быць спасылка на ініцыятыву, пра якую распавядаецца ў артыкуле.
  • Удзельнікам і ўдзельніцам у сваіх артыкулах трэба апісаць, якія тэхналогіі і як выкарыстоўвае ініцыятыва для паляпшэння сваёй працы.

Важныя даты конкурсу:

  • 15.10 — 15.12 – прыём прац ад удзельнікаў і ўдзельніц;
  • 16.12 — 14.01 – ацэнка атрыманых прац;
  • 15.01 — узнагарода пераможцаў;
  • 16.01 — 31.01 – падрыхтоўка да стажыроўкі;
  • Люты 2020 года — двухтыднёвая стажыроўка пераможца/пераможцы ў інфармагенцтве БелаПАН.

Даведка:

* Мапа заўтрашняга дня — гэта інтэрактыўная мапа, дзе кожны/кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы ў розных рэгіёнах Беларусі, а таксама шукаць партнёраў ці магчымасці валанцёрства.

** Мапатон — адмысловыя зборы, падчас якіх удзельнікі і ўдзельніцы могуць дадаць на Мапу лакацыю грамадскай ініцыятывы, прапанаваць свае ідэі па паляпэшэнні функцыянавання праекта, а таксама разам абмеркаваць каштоўнасці, дзеля якіх яны працуюць.

*** Удзельнікі і ўдзельніцы могуць наведаць Мапатон, удзельнікі і ўдзельніцы з Мінска маюць шанец далучыцца да каманды Мапы (напісаўшы эсэ пра тое, як тэхналогіі дапамагаюць змяняць грамадства).

Крыніцы: rada.fm і it.falanster.by


← вярнуцца ў навіны