Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Фільм "Возера Радасці" ў Менску да серады (абноўлена)

2019.11.22 0

У сераду, 27 лістапада, заканчваецца прагляд фільма рэжысёра Аляксея Палуяна "Возера радасці", створанага па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча.

Пасля сусветнай прэм'еры на галоўным міжнародным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў - у французскім Клермон-Ферране - фільм трапіў на мноства кінафестываляў і атрымаў шэраг прызоў, сярод якіх тры ўзнагароды іспанскага FICBUEU, прыз "За лепшую рэжысуру" на кінафестывалі ў грэцкай Драме, дзве ўзнагароды кінафестывалю ў Невадзе, а таксама перамога ў намінацыі "Лепшы кароткаметражны фільм" нямецкай кінапрэміі Hessen Film Awards.

"Возера радасці" і "Край жанчын" пакажуць да 27 лістапада ў Silver Screen.


← вярнуцца ў навіны