Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшла лекцыя "Гістарычнай школы" на тэму "Старажытны Слуцк"

2019.10.10 0

У чацвер, 10 кастрычніка, у межах "Гістарычнай школы" прайшла сустрэча з археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук Алегам Трусавым на тэму "Старажытны Слуцк".

Таксама на сустрэчы было паказана некалькі стужак доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" тэлеканала Белсат (Слуцк – горад дрыгавічоў і Слуцкая фартэцыя. Ад дзядзінца да цытадэлі). Наступныя сустрэчы з Алегам Трусавым будуць прысвечаны малым гарадам Гарадзеншчыны: Свіслачы (21 лістапада, чацвер) і Шчучыну (28 лістапада, чацвер).

Сустрэчы будуць пачынацца з 18:20 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).


← вярнуцца ў навіны