Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Абвешчаны конкурс на помнік абаронцам Случчыны. Можна прагаласаваць анлайн

2019.10.04 0

 На фота варыянт помніка аўтарства Гэніка Лойкі.

На сайце svaje.by/zapomnik Вы можаце абраць варыянт помніка героям слуцкага ўзброенага супраціву. Ваш голас будзе ўлічаны журы.

У 1920 годзе тэрыторыя Беларусі была падзеленая паміж Польшчай і Расіяй. Тысячы случакоў узялі ў рукі зброю і сталі на абарону непадзельнай і незалежнай беларускай дзяржавы у сваіх этнічных межах. Іх лёс у неспрыяльных умовах і супраць мацнейшага праціўніка быў прадвызначаны, але яны заявілі ўсяму свету, што Беларусь павінна быць незалежнай. Каб такая важная старонка гісторыі Беларусі не была забытая, у Слуцку павінен быць помнік у гонар абаронцаў Случчыны, лічаць арганізатары конкурса.

Сродкі на ўстаноўку будуць сабраныя з недзяржаўных крыніц фінансавання, а горад Слуцк, у якім за дзевяць стагоддзяў гісторыі засталіся адзінкавыя цікавосткі, атрымае дадатковы турыстычны аб'ект і нагоду для гонару.


← вярнуцца ў навіны