Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.09.25 0
У аўторак, 24 верасня, прайшла творчая сустрэча з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам.
На сустрэчы сп. Станіслаў распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця і вайсковай службы, прычым усё гэта суправаджалася жывым бардаўскім выступам, а завяршылася мерапрыемства ўзнагародай сп. Станіслава за руплівую працу. Падарунак яму ўручала старшыня ТБМ Алена Анісім і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.