Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам і рэдактарам "Нашага слова" Станіславам Суднікам ужо ў аўторак!

2019.09.23 0

Таварыства беларускай мовы ў аўторак, 24 верасня, з 18:00 запрашае на літаратурную сустрэчу з актыўным грамадскім дзеячом Ліды і сябрам ТБМ, пісьменнікам, рэдактарам газеты ТБМ "Наша слова" Станіславам Суднікам.

На сустрэчы, акрамя іншага, гаворка пойдзе і пра апошняе выданне сп. Станіслава, дзе ён з'яўляецца перакладчыкам, "Міхал Шымялевіч. Збор твораў". Кніга гэтая - збор твораў лепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920-х гг, Міхала Шымялевіча (1879-1969). Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з'яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г. друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваны і перакладзены на беларускую мову.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны (без папярэдняй рэгістрацыі).

← вярнуцца ў навіны