Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Паэтычна-музычная імпрэза “(Не) мінскія гісторыі”

2019.09.11 0

Кожны год у верасні святкуецца Дзень горада: Мінску сёлета -  952! Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе незвычайна правесці 13 верасня і адзначыць гэтае свята.

Для Максіма Багдановіча Мінск быў родным горадам, бо ён у ім нарадзіўся, і адначасова невядомым, бо паэт жыў у цяперашняй сталіцы зусім непрацяглы час.

(Не) мінскія гісторыі” - гэта паэтычна-музычная імпрэза, дзе выступоўцы не толькі падзеляцца сваёй творчасцю, а яшчэ распавядуць асабістыя гісторыі, звязаныя са сталіцай. “Панаехаўшыя супраць мінчукоў” - у такім фармаце пройдзе мерапрыемства: адныя паэты і музыкі раскажуць, як заваёўвалі галоўны горад краіны, іншыя - як раслі і пачыналі свой творчы шлях.

У камандзе “панаехаўшых”: паэт Віталь Рыжкоў, спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) і паэтка Юля Цімафеева. “Мінчукоў” будуць прадстаўляць паэт Антон Рудак, блюзмэн Юрась Ускоў і паэт Андрэй Адамовіч.

Запрашаем 13 верасня а 19.00 у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А). Уваход на імпрэзу вольны! 

Падзея на Facebook: https://web.facebook.com/events/705597319867501/

Падзея “Вконтакте”: https://vk.com/neminskijahistoryi


← вярнуцца ў навіны