Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Кватэрнік у музеі Якуба Коласа

2019.09.10 0

У чацвер, 12 верасня, а 19-й гадзіне ў музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) выступіць Ганна Валынец – выканаўца з Мінску, удзельніца гурта “НебаCry”, якая ў “звычайным” жыцці займаецца экалагічнай журналістыкай. 

А разам з ёй будзе выступаць Алег Жудкі – аматар чвэрцьтонаў. Алег выканае свае песні, а між гэтым, будзе распавядаць і тлумачыць на прыкладзе, як будуецца музыка ў турэцкай традыцыі.

Светлая меланхолія і рамантыка ўсходніх матываў нікога не пакінуць абыякавым! Чакаем вас у Доме Якуба Коласа! Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны