Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Да гісторыі газеты ТБМ "Наша слова". І каб газета не стала гісторыяй - падпісвайцеся! (абноўлена)

2019.12.28 0

Выява - старая (магчыма, першая) рэклама на падпіску газеты "Наша слова". Газета выходзіць з 1990 г. і заснаваная першым старшынём Таварыства беларускай мовы Нілам Гілевічам. Дарэчы, рэклама недзе года 1991-а, калі яшчэ існавалі БССР і СССР. Сёння рэдактарам з'яўляецца Станіслаў Суднік, які ўжо многія гады робіць газету фактычна сваімі сіламі. Газета мае 2 сайты, адзін перадусім з архівам нумароў naszaslowa.by, другі - з вялікай колькасцю навін за дзень www.nslowa.by.

Сябры, заклікаем выпісваць друкаваную версію газеты "Наша слова" са снежня гэтага года (у сеціве нумар з'яўляецца праз тыдзень-два пасля выхаду). Падпісны індэкс такі самы, як на рэкламе: 63865. Кошт падпіскі за 1 месяц - 2,77 руб., за 3 месяцы - 8,31 руб., за 6 месяцаў - 16,62.

У самой навіне ніжэй здымак 1996 г. з старым складам рэдакцыі газеты, калі галоўным рэдактарам быў сп. Эрнест Ялугін.


← вярнуцца ў навіны