Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Шчырыя размовы пра інклюзію з Жывой бібліятэкай

2019.08.13 0

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" запрашаюць усіх жадаючых на "Шчырыя размовы пра інклюзію" 28 жніўня з 18:00 да 21:00. Уваход вольны! 

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы bit.ly/2MyV5G2. Усе зарэгістраваныя госці загадзя атрымаюць на пошту спіс герояў і гераінь Шчырых размоў.

"Шчырыя размовы" – гэта камунікацыя ў невялікіх групах з першакрыніцамі інфармацыі. Пры гэтым ўсе размовы прысвечаны адной тэме. Тэма бліжэйшых "Шчырых размоў" – інклюзія. Героі і гераіні нашай сустрэчы – людзі, якія сутыкаюцца з нейкімі бар’ерамі ў жыцці і з патрэбай пераадольваць іх.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта "Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!" Праект рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" у партнёрстве з НДА KulturosAmbasada, пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі, сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, гвалт, несправядлівасьць і пазбаўленне вызначаных правоў па прычыне іх прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай ці узроставай групе.

Партнёры праекта: ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Мінская урбаністычная Платформа, MAKEOUT.


← вярнуцца ў навіны