Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Набор на ўдзел у праграме PRodvizhenie-2019

2019.08.12 0

Пачынаецца набор на праграму PRodvizhenie-2019 для актывістаў_ак некамерцыйных арганізацый і адукатараў_ак, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці. Калі вы хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы, навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў – заяўляйцеся да ўдзелу ў праграме! Заяўкі на ўдзел у абедзьвюх Школах прымаюцца да 22 жніўня 2019. Заяўка на ўдзел у Школе PR і медыякампетэнцый-2019. Заяўка на ўдзел у Школе плюралізма.

Школа PR і медыякампетэнцый, трэнінг для трэнераў “Школа плюралізма”, ментарская падтрымка, навучальны візіт у Германію, Беларуска-Нямецкі Форум партнёрства – усё гэта чакае ўдзельнікаў_іц праграмы PRodvizhenie-2019, якая распачынаецца з верасня бягучага года.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца найперш прадстаўнікі_цы некамерцыйных арганізацый з Віцебшчыны і Магілёўшчыны, але заяўкі ад кандыдатаў з іншых рэгіёнаў таксама будуць разглядацца.

У межах Школы PR і медыякампетэнцый адбудуцца трэнінгі ў Магілёве (13-15 верасня) і Віцебску (27-29 верасня).

Удзельнікі і ўдзельніцы трэнінгаў пазнаёмяцца з асновамі планавання дзейнасці па ўмацаванні сувязяў з грамадскасцю (PR), папрактыкуюцца ў выкарыстанні розных інструментаў прасоўвання сваёй арганізацыі ў сацыяльных сетках, а таксама ў медыя.

Школа плюралізма будзе працаваць 17-20 кастрычніка ў Магілёве.

Гэта класічны трэнінг для трэнераў_ак, які дазволіць навучыцца планаваць адукацыйныя праграмы і асобныя мерапрыемствы, выкарыстоўваць розныя метады навучання, ацэньваць эфектыўнасць навучання. Спецыфікай Школы з’яўляецца фокус на планаванні навучальных праграм, звязаных з прасоўваннем каштоўнасцей (плюралізма, дэмакратыі, правоў чалавека, інклюзіўнасці, гендэрнай роўнасці і інш.).

Удзельнікі і ўдзельніцы абедзьвюх Школ атрымаюць магчымасць скарыстацца дыстанцыйнай ментарскай падтрымкай па распрацоўцы сваіх медыякампаній, інструмантаў PR, адукацыйных мерапрыемстваў.

Самыя актыўныя ўдзельнікі_цы праграмы возьмуць удзел у навучальным візіце ў Германію, які адбудзецца ў пачатку лістапада. Удзельнікі_цы  візіта будуць мець магчымасць пазнаёміцца з досведам нямецкіх арганізацый, якія актыўна займаюцца сувязямі з грамадскасцю, рэалізуюць цікавыя адукацыйныя, сацыяльныя, культурніцкія ды іншыя праекты.

Фінальным мерапрыемствам праграмы стане Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства, які адбудзецца ў пачатку снежня ў Мінску.

Крыніца: prodvizhenie2019 і by.odb-office.eu


← вярнуцца ў навіны