Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Фестываль Тутэйшая гаспадарка пад Мінскам

2019.08.12 0

На пляцоўцы бізнес-інкубатара ЗАА "МАП ЗАА" 7 верасня 2019 г. у аграгарадку Калодзішчы, вул Мінская 5 адбудзецца фестываль вясковага бізнесу "Тутэйшая гаспадарка". Пачатак аб 11:00. Удзел ў фестывалі і ўваход на мерапрыемства – бясплатны.
Каго чакаюць?
Да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў вясковага бізнесу, якія займаюцца вытворчасцю і перапрацоўкай "зялёнай" і арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі на вёсцы: фермераў, уладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, прадпрымальнікаў. Таксама чакаюць прадстаўнікоў мясцовых улад і кіравання, некамерцыйных арганізацый, устаноў адукакацыі і бізнесу з рэгіёнаў Беларусі.
Ралізацыя прадукцыі сельскага бізнесу магчыма толькі з папярэдняй рэгістрацыяй (!). Кожнаму ўдзельніку і ўдзельніцы фестываля для рэалізацыі прадукцыі будзе бясплатна прапанавана гандлёвае месца: палатка, стол, крэсла.
У межах фестываля адбудзецца семінар-дыскусія "Развіццё магчымасцей для працаўладкавання ў сельскай мясцовасці, удасканаленне прадпрымальніцкага патэнцыялу фермерскіх гаспадарак і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне арганічнай сельскай вытворчасці ў транспамежным рэгіёне Латвія-Літва-Беларусь". На семінары можна будзе атрымаць інфармацыю пра арганічную вытворчасць, абмяняцца меркаваннямі і досведам з калегамі.
Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі не пазней за 30 жніўня 2019 г.  Колькасць месцаў абмежаваная. 
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах:
+375 44 724-84-83
+375 29 711-46-50
+375 17 508-13-30
обо электроннай пошце
E-mail: robimrazam@mail.ru

Крыніца: robimrazam.by і by.odb-office.eu


← вярнуцца ў навіны