Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выдавецтва "Янушкевіч" прапануе падпісацца на новую фантастычную сагу ад Яраслава Гжэндовіча

2019.08.08 0

Да 10 жніўня дзейнічае папярэдні заказ на кнігу выдатнага польскага фантаста Яраслава Гжэндовіча. Трэба толькі пакінуць заяўку і цягам бліжэйшых двух тыдняў, з 12 па 23 жніўня, забраць кнігу ў офісе выдавецтва за 17,00 BYN.

Упершыню на беларускай мове выходзіць адна з найлепшых кніг сучаснай польскай фантастыкі. Яна стала культавай сярод аматараў жанру.

Фантастычная сага з чатырох кніг напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі». Галоўны герой Вука Дракайнен прыбывае на планету Мідгаард, каб даведацца пра лёс навуковай місіі і вярнуць яе на Зямлю. Тут пануюць сярэднявечныя парадкі і магія, і Дракайнена чакаюць незвычайныя здарэнні і павароты лёсу...

Раман Яраслава Гжэндовіча — выдатны ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.
 
Фрагмент можна прачытаць па спасылцы fragments.by/grzedowicz.

Пераклад з польскай мовы
Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч

Дызайн вокладкі - Пётр Цесліньскі

← вярнуцца ў навіны