Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.08.06 0
Так выглядае карта па-беларуску. Фота facebook.com
Палітычную карту свету па замове "Белкартаграфіі" распрацаваў сацыяльна-візуальны дызайнер Саша Чабатароў, як паведамляе nn.by.
Дызайнер Саша Чабатароў распавёў "Нашай Ніве", што да яго звярнулася Валянціна Андрэева са студыі imago.by і прапанавала распрацаваць беларускамоўную карту.
Усе геаграфічныя назвы рэдактавалі і перакладалі ў Белкартаграфіі. Задача ж Чабатарова была распрацаваць дызайн.
"Я распрацаваў канцэпт-дызайн, які перасякаецца з іншымі маімі праектамі. Ідэя заключаецца ў тым, што для свету не павінны быць важнымі межы і адрозненні. Усе павінны аб'ядноўвацца, сябраваць дзеля планеты і міру (захоўваючы свае нацыянальныя асаблівасці). Блакітны колер — гэта колер нашай валошкі, колер які бачаць усе людзі, колер планеты, колер нейтралітэту, колер міру і колер гэтага стагоддзя", — расказвае Саша Чабатароў.
Насценную палітычную карту можна будзе набыць у кнігарнях.