Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Канферэнцыя “Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны” (абноўлена)

2019.09.04 0

Праграму канферэнцыі можна закачаць тут.

Таварыства беларускай мовы запрашае Вас прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны”, якая пройдзе 6 верасня ў Мінску ў гатэлі "Манастырскі" (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).

Прапануем для абмеркавання наступныя тэмы:

-      Удасканаленне прававых механізмаў захавання спадчыны.

-      Выкарыстанне патэнцыялу спадчыны ў сацыяльна-эканамічным развіцці.

-      Метады захавання архітэктурнай і археалагічнай спадчыны.

-      Нематэрыяльная спадчына ў рэчышчы ўстойлівага развіцця.

-      Інаватыўныя метады захавання моваў пад пагрозай.

-      Захаванне гістарычных ландшафтаў, помнікаў прыроды, паркаў, палёў бітваў.

-      Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі ў захаванні спадчыны.

-      Інавацыі ў музейнай справе.

-      Досвед Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых краін у захаванні спадчыны.

Дасланыя матэрыялы будуць апублікаваныя ў зборніку.

Патрабаванні да тэкстаў: аб’ём – да 10 старонак, шрыфт – 14 пт., інтэрвал –1,5 пт.

Спіс літаратуры афармляецца згодна з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем да ўдзелу спецыялістаў устаноў культуры, грамадскіх дзеячоў,  навукоўцаў, творцаў, спецыялістаў у сферы турызму, прадстаўнікоў уладаў і прадпрымальнікаў. Транспартныя расходы ў межах Беларусі кампенсуюцца.

Рэгістрацыя і адсылка тэкстаў – праз электронную форму  да 19 жніўня 2019.

Даслаць тэкст даклада разам з асабістай і кантактнай інфармацыяй таксама можна на адрас Таварыства беларускай мовы: siadziba@gmail.com, пазначыўшы ў полі тэму: “Канферэнцыя”. 

Суполка ў Фэйсбуку


← вярнуцца ў навіны