Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.07.30 0
Як паведамляе "Наша ніва", Afisha.nn.by — новы сэрвіс "Нашай Нівы", дзе можна проста і хутка адшукаць і набыць праз інтэрнэт квіткі на кінапрэм'еры, спектаклі, канцэрты, квізы, трэнінгі і падзеі для дзяцей. І, галоўнае, зрабіць гэта па-беларуску.
На сэрвісе размешчана некалькі спецыяльных раздзелаў: "Бясплатнае" і "Беларускае жыццё". У першым вы адшукаеце сустрэчы, выставы, імпрэзы з вольным уваходам. А праз "Беларускае жыццё" вы зможаце адсочваць падзеі і імпрэзы, важныя для беларусацэнтрычнай супольнасці. У гэтым раздзеле будуць паведамляць пра сустрэчы з лідарамі беларускай думкі, беларускімі выканаўцамі і творцамі, пісьменнікамі, бізнэсоўцамі і філосафамі.