Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Збор сродкаў на дэбютны альбом гурта Trollwald! (абноўлена)

2019.08.27 0

На краўдфандзінгавай платформе ulej.by збіраюць сродкі на дэбютны альбом гурта Trollwald.

Аўтар праекта і ўдзельнік гурта Андрэй Апановіч піша, што праца над матэрыялам для дэбютнага альбома скончана і цяпер застаецца пачаць яго запіс у студыі. Падтрымка трэба для таго, каб:

  • пачаць запіс ўсіх інструментаў і вакалаў ў студыі;
  • зрабіць звядзенне і майстарынг альбома;
  • пачаць працу па візуальным афармленні альбома (стварэнне аўтарскіх ілюстрацый для кожнай песні, афармленне буклета, вокладкі і інш.).

"З выпуску нашага крайняга рэлізу прайшло крыху больш за 3 гады і ўвесь гэты час мы адточвалі новы матэрыял, правёўшы на рэпетыцыях больш за 400 гадзін, ствараючы яго. Мы ганарымся гэтым матэрыялам і вельмі хочам, каб вы як мага хутчэй яго пачулі. Па меры прасоўвання праекта мы будзем адкрываць вам сакрэты нашага альбома (яго афармленне, відэафрагменты працэсу запісу альбома і інш.)".

Сабраць плануецца 7662 рублі (пакуль сабрана 16% ад запланаванай сумы). Ахвяраваць можна розныя сумы ад 10 рублёў (за магчымасць спампаваць альбом у сеціве) да 500 рублёў (за размяшчэнне падзякі на фізічным дыску). Сам дыск з альбомам атрымаць можна будзе ахвяраваўшы 14 рублёў.


← вярнуцца ў навіны