Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На ulej.by збіраюць сродкі на беларускамоўныя відэа-інструкцыі для выхавацеляў садкоў

2019.07.16 0

Праект "Вялікая місія выхавацеляў Беларусі" на ulej.by шукае сродкі для стварэння адукацыйных матэрыялаў новага фармата, каб бацькі маглі пашыраць беларускае навучанне ў сваіх садках, дасылаючы відэа-інструкцыі выхавацелям.

Сабраць плануецца 3350 рублёў, пакуль сабрана толькі 4% ад неабходнай сумы, а да канца збору сродкаў застаецца 9 дзён. Падтрымаць можна на сумы ад 1 да 1050 рублёў, прычым за розныя падзякі і падарункі: ад налепак, карцін, згадкі імя ў відэа да магчымасці ўдзелу ў здымках ці майстар-класа традыцыйных гульняў.

Для азнаямлення стваральнікі праекта прапануюць паглядзець дэма-версіі адукацыйных матэрыялаў у фармаце відэа-інструкцый: Гульня "Сонейка", Гульня "Шуляк", Гульня "Яваровы людзі".

Стваральнікі праекта пішуць, што назіралі рэакцыю дзяцей, слухалі парады выхавацеляў і бацькоў, таму будзе:

  1. Больш анімацыі з птушкай.
  2. Агучка ад Сяржука Доўгушава і музычная аранжыроўка ад гурта "Vuraj".
  3. Замест відэа-нарэзкі - здымкі з высокага плану.
  4. Якаснае абсталяванне і прафесійная аператарская работа.

Відэа-інструкцыямі змогуць карыстацца да 15 тысяч выхавацеляў і 380 тысяч дашкольнікаў.

Кантакты: Аляксандра Бойка-Падкапаева +375 44 775-82-17, +3752 29 711-30-74 (viber), Фэйсбук, Тэлеграм, garnylos@gmail.com


← вярнуцца ў навіны